Гэты дзень з’яўляецца дзвесце сорак пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 121 дзень.
Сёння ў Беларусі і Расіі святкуюць Дзень ведаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы.

Гістарычныя падзеі 1 верасня
У 1435 годзе адбылася бітва пад Вількамірам, войскі Жыгімонта Кейстутавіча разам з палякамі разбілі Свідрыгайлу і яго саюзнікаў.
У 1482 годзе Крымскія татары на чале з Менглы-Гірэям разрабавалі і спалілі Кіеў, кіеўскі ваявода Івашка Хадкевіч трапіў у палон.
У 1827 годзе ў Расійскай імперыі было забаронена прымаць сялян у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы.
У 1906 годзе ў Вільні выйшла першая легальная беларуская газета «Наша доля». Упершыню надрукаваны верш Якуба Коласа.
У 1978 годзе адбыўся пуск першага тралейбуса ў Віцебску.
У 1992 годзе быў адкрыты Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей.
У 2007 годзе быў адкрыты помнік Усяславу Чарадзею ў Полацку.
У 2015 годзе быў адкрыты Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей.
Хто нарадзіўся 1 верасня
1743 год: Кароль Антоні Жэра, польскі і беларускі пісьменнік.
1853 год: Міхал Федароўскі, беларускі фалькларыст, этнограф, археолаг.
1900 год: Сымон Баранавых, беларускі празаік.
1942 год: Іван Басюк, беларускі гісторык.
1956 год: Уладзімір Салодкі, беларускі спявак.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскі пісьменнік Эдгар Райс Бероўз.
1 верасня ў народным календары
Сёння дзень святых Андрэя Страцілата і Фёклы. Страцілата яшчэ называюць Цяпляк, таму што дні пачатку восені часам бываюць нават цяплей за летнія, быццам бы сонейка развітваецца з зямлёю. А Фёклу – Бурачніца, бо пачынаюць у гэты дзень убіраць саспелыя буракі.
На полі касілі авёс – дарэчы, любімы сняданак коней. Сноп аўса ставілі ў сенцах і ў хаце, а часам падвешвалі з конскай збруяй: верылі, што ён зможа адагнаць ад хаты і хатніх жывёл нячысцікаў.
У некаторых вёсках жанчыны пасля таго, як авёс быў скошаны, каталіся па полі — зміналі астаткі сцёблаў – і галасілі. Гэты старажытны абрад азначаў аднаўдленне поля, зямлі і жанчыны, якія заўсёды ў вераваннях былі звязаны разам.
Sputnik