Гэты дзень з’яўляецца дзвесце сорак чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 122 дні.

Якія падзеі адбыліся 31 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы.

Гістарычныя падзеі 31 жніўня

У 1432 годзе пачалася Грамадзянская вайна ў ВКЛ: ноччу на 1 верасня князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі здзейснілі дзяржаўны пераварот і замах на вялікага князя Свідрыгайлу.

У 1449 годзе быў падпісаны дагавор пра вечны мір паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім.
У 1559 годзе быў падпісаны Віленскі дагавор, Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Жыгімонта Аўгуста і абарону ВКЛ.

Хто нарадзіўся 31 жніўня

1850 год: Аляксандр Шыманоўскі, беларускі этнограф.

1885 год: Генадзь Багдановіч, беларускі грамадскі дзеяч.

1922 год: Уладзімір Шыцік,

беларускі журналіст і пісьменнік.Таксама ў гэты дзень нарадзіліся рымскі імператар Калігула, рускі пісьменнік Аляксандр Радзішчаў і амерыканскі акцёр Рычард Гір.

31 жніўня ў народным календары

Сёння ў народзе адзначаецца свята коней: дзень святых Флора і Лаўра. У гэты дзень коней чысцілі, кармілі лепшым аўсом, упляталі ў грыву стужкі, не запрагалі, не аралі на іх. «Умаліў Фрола і Лаўра — чакай каням дабра», — казалі ў народзе.

31 жніўня гаспадыні прымаліся за жаночыя працы – ткалі і шылі па вечарах пры агні.Лічылася, што пасля Фрола і Лаўра сеяць жыта позна – будзе холадна, яно памерзне. У гэты дзень часта здаралася «сухая» навальніца – без дажджу, толькі маланкі і гром. Тады ўтрымліваліся ад працы, каб не наклікаць пажар.

Sputnik