Гэты дзень з’яўляецца дзвесце дваццаць восьмым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 138 дзён.

А вы ведалі, што сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень археолага? Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 15 жніўня

У 1390 годзе Бярэсце атрымала магдэбургскае права.

У 1483 годзе адбылося святочнае адкрыццё Сіксцінскай капэлы.

У 1945 годзе Японія пасля атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі і аб’яўлення Савецкім саюзам вайны аб’явіла капітуляцыю.

Хто нарадзіўся 15 жніўня

1831 год: Вінцэсь Каратынскі, беларускі паэт і журналіст.

1927 год: Аляксандр Крывіцкі, беларускі мовазнавец.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі імператар Напалеон Банапарт, шатландскі пісьменнік Вальтэр Скот і амерыканскі акцёр Бен Афлек.

15 жніўня ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя шануюць памяць вялебнага Васіля Спаса-Кубенскага, якога ў народзе клічуць Базыль. Кажуць: «Базыль авечкам воўну дае«. Авец у Беларусі пачыналі стрыгчы ўвосень. Авечая воўна, як і лён, была асноўнай сыравінай для ткацтва.

Sputnik