Гэты дзень з’яўляецца дзвесце пятнаццатым па гыгарыянскім календары, да канца года застаецца 151 дзень.

Другога жніўня святкуецца Дзень паветрана-дэсантных войск.

Гістарычныя падзеі 2 жніўня

У 1840 годзе ўказам расійскага імператара спынена дзеянне Статута ВКЛ на тэрыторыі Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў.

У 1914 годзе ў Баранавічах размешчаная Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Расійскай імперыі.

Хто нарадзіўся 2 жніўня

1549 год: Мікалай Радзівіл Сіротка, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падарожнік, мемуарыст

1886 год: Мікалай Гуткоўскі, юрыст, публіцыст, удзельнічаў у распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі.

1923 год: Шымон Перэс, палітычны дзеяч Ізраіля, ураджэнец Беларусі.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі імунолаг і цытолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне Жуль Хофман, англійскі фізік Джон Тындаль і амерыканскі мастак, лідар школы імпрэсіяністаў Джон Слоўн.

2 жніўня ў народным календары

У гэты дзень нашы продкі спраўлялі свята дажджоў і навальніц.

У праваслаўным календары гэта дзень старазапаветнага прарока Iльi, апекуна земляробства i абаронцы ад нячыстай сiлы. Людзі казалі: «Прыйшоў Пятрок — сарваў лiсток, прыйшоў Iлля — сарваў два«, «Прыйшоў Iлля, нарабiў гнiлля«, «На Iлью да абеду лета, а пасля абеду восень«, «Iлля ваюе з чартамi, б’е iх перунамi«, «Iлья жнiво пачынае, а лета канчае«.

У дзень святога Iльi нельга было працаваць: верылі, што разгневаны прарок мог спалiць маланкай селiшча, пабіць градам поле ці пакараць засухай. Таксама пасля Iльi забаранялася купацца ў рэках i азёрах. Казалі: «Ілля ільдзінку ў ваду ўкінуў«, гэта значыла, што вада з гэтага дня ўжо была халодная, нягледзячы на цёплае надвор’е. Акрамя таго, верылі, што з гэтага дня чэрцi хаваюцца ад стрэлаў прарока ў ваду i могуць зацягнуць чалавека на дно, каб забраць яго.

З 2 жніўня амаль паўсюль на Беларусi пачыналi жаць жыта.

Зажынкі часам пачыналіся яшчэ ў ліпені — як толькі паспее жыта. Першы сноп заўжды зжынала захавальніца роду — маці, або пры яе адсутнасці — старэйшая дачка. Усе спявалі зажынкавыя песні. Збожжа з гэтага снапа асвячалі ў царкве і перад новым пасевам змешвалі з насеннем, а салому аддавалі каровам, каб не хварэлі.

Sputnik