Гэты дзень з’яўляецца трыста пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 60 дзён.

Фото из архива газеты

Сёння адзначаецца Сусветны дзень вегана.

Гістарычныя падзеі 1 лістапада

У 1338 годзе быў усталяваны мір і заключаны гандлёвы дагавор князя Гедыміна з Лівонскім Ордэнам.

Хто нарадзіўся 1 лістапада

1873 год: Іван Замоцін, беларускі літаратуразнаўца.

1895 год: Уладзімір Крыловіч, беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра.

1933 год: Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменнік, перакладчык.

1933 год: Вера Ляшук, беларускі літаратуразнавец.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі фізік Роберт Лафлін і брытанская пісьменніца Сюзанна Кларк.

1 лістапада ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Дзень святога Садока, а католікі – Дзень усіх святых, калі памінаюць нябожчыкаў. У гэты час лясныя звяры і птушкі падбіраліся бліжэй да чалавечых дамоў. Конюхі ў гэты дзень раскідвалі авёс, каб прывабіць сарок. Лічылася, што гэтыя птушкі сваім бесперапынным крыкам адпуджваюць ад коней «хлеўнікаў», якія часам шкодзяць ім: катаюцца, блытаюць грыву. Дарэчы, цёплы жаночы галаўны ўбор называецца «сарока». Ён можа быць упрыгожаны шыццём, вышыўкай і каменнямі або жэмчугам.

Sputnik