Гэты дзень з’яўляецца сто восемдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 180 дзён.

Гістарычныя падзеі 4 ліпеня

У 1890 годзе адбылося перапахаванне Адама Міцкевіча ў Кракаве.

У 1944 годзе савецкія войскі вызвалілі Полацк.

Хто нарадзіўся 4 ліпеня

1903 год: Вольга Барысевіч, беларускі савецкі тэатральны рэжысёр.

1904 год: Анатоль Альшэўскі, публіцыст, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся брытанскі географ Джордж Эверэст і кітайскі пісьменнік Маа Дунь.

4 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Іуліана, якога ў народзе называлі Юліанам або Ульянам.

Збіралі ліпавыя кветкі, каб потым рабіць з іх смачную і карысную гарбату. Ліпавы мёд таксама лічыўся не толькі ласункам, але і лякарствам.

Надвор’е 4 ліпеня магло быць пераменлівым. Калі раніцай ішоў дождж, а пасля было сонца, значыць, увечары вернецца непагадзь. А вось вясёлка, якая вядзе з усходу на захад, прадвяшчала добрае надвор’е.

Sputnik