Гэты дзень з’яўляецца сто восемдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 184 дні.

Гістарычныя падзеі 30 чэрвеня
У 1898 годзе адбыўся пуск трамвая ў Віцебску.
У 1984 годзе быў пачаўся рэгулярны рух цягнікоў на першай лініі Мінскага метрапалітэна.
Хто нарадзіўся 30 чэрвеня
1881 год: Павел Растаргуеў, беларускі і рускі мовазнаўца.
1931 год: Рышард Ясінскі, беларускі кінарэжысёр-дакументаліст.
Таксама сёння нарадзіліся польскі паэт і празаік Аляксандр Караль Гроза і амерыканскі баксёр-прафесіянал Майк Тайсан.
30 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць братоў-пакутнікаў Мануіла, Савела і Ісмаіла.
Па народных павер’ях, у гэты дзень здараюцца моцныя туманы, у якіх могуць блукаць прывіды і розная нечысць. Лічылася, што на Мануіла нельга нікому нічога пазычаць, а асабліва выносіць з хаты агонь.
У імені святога нашы продкі бачылі тоеснасць са словам «маніць», а таксама «падманваць», і лічылі, што нячысцікі ў гэты дзень асабліва імкнуцца ўвесці чалавека ў зман.
Добрае надвор’е прадвяшчала вясёлка, якая з’яўлялася ўвечары. Таксама калі ўначы была навальніца, наступны дзень абяцаў быць сонечным.
Sputnik