Гэты дзень з’яўляецца сто семдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 191 дзень.
Гістарычныя падзеі 23 чэрвеня
У 1941 годзе войскі нацысцкай Германіі занялі гарады Беласток і Гродна.
У 1944 годзе савецкія войскі пачалі аперацыю «Баграціён».
Хто нарадзіўся 23 чэрвеня
1962 год: Вадзім Сідаровіч, беларускі навуковец у галіне заалогіі і экалогіі.
Таксама сёння нарадзіліся руская паэтэса Ганна Ахматава і амерыканскі пісьменнік Рычард Бах.
23 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць галоўнае дванадзесятае свята Сёмуху (Пяцідзесятніцу).
Таксама сёння шануюць памяць двух святапакутнікаў Цімафеяў – Прускага і Ульянава.
Дзень лічыўся не вельмі добрым, а знаменні, якія з’яўляліся 23 чэрвеня, трактаваліся як неспрыяльныя. Па павер’і, у гэты дзень духі маглі хадзіць па зямлі і турбаваць людзей.
Асабліва дрэнна было разбіць 23 чэрвеня люстэрка або ўбачыць вясёлку – яна прадвяшчала галодны год. Сцерагліся таксама пажараў.
Калі ў гэты дзень не бачна насякомых – чакаецца перамена надвор’я.
Sputnik