Гэты дзень з’яўляецца сто шэсцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 199 дзён.

Гістарычныя падзеі 15 чэрвеня
У 1812 годзе Полацкі езуіцкі калегіум пераўтвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўніверсітэта.
Хто нарадзіўся 15 чэрвеня
1831 год: Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменнік, перакладчык.
1936 год: Мікола Гіль, беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык.
1954 год: Янка Крук, беларускі фалькларыст.
Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Нікаля Пусэн, рускі паэт Канстанцін Бальмонт і французскі рок-музыкант Джоні Холідэй.
15 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Нікіфара спавядальніка.
У гэты дзень дзяўчыны збіраліся разам і плялі вянкі, якія потым захоўвалі як абярэг на шчасце.
На полі ў гэты дзень касілі сена, а ў лесе нарыхтоўвалі кару для дублення скур.
Калі напярэдадні сонца садзілася ў аблокі, 15 чэрвеня будзе непагодлівы дзень. Калі пойдзе дождж, потым будзе шмат грыбоў.
Sputnik