Гэты дзень з’яўляецца сто адзінаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 254 дні.

Якія падзеі адбыліся 21 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 21 красавіка

У 1943 годзе адбыўся Клічаўскі бой – бой партызанскіх фарміраванняў Магілёўскай вобласці супраць гарнізона нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гарадскім пасёлку Клічаў.

Хто нарадзіўся 21 красавіка

1729 год: Кацярына II, расійская імператрыца.

1903 год: Мікола Аляхновіч, беларускі літаратурны крытык.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі гуманіст Ульрых фон Гутэн і Елізавета II, каралева Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі.

21 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Радзівона і Руфа.

У народзе святога называлі Радзівон Выверні Аглоблі. Сяляне выязджалі ў поле, каб даведацца, ці можна ўжо яго араць. Калі камяк зямлі не рассыпаецца ў руцэ – араць яшчэ рана.

Калі краты і хамякі вылезлі са сваіх норак, ужо можна сеяць авёс.

Калі ж у гэты дзень колер луны чырванаваты, будзе цёпла, але магчыма будзе навальніца.

Sputnik