Гэты дзень з’яўляецца сто трыццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 234 дні.

Гістарычныя падзеі 11 мая
У 1855 годзе Я. Тышкевіч заснаваў Віленскі музей старажытнасцей.
Хто нарадзіўся 11 мая
1833 год: Бенедыкт Дыбоўскі, беларускі заолаг, прыродазнаўца, урач.
1899 год: Глеб Глебаў, беларускі акцёр.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі барон і падарожнік Мюнхгаўзен і іспанскі мастак Сальвадор Далі.
11 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Дады, Максіма і Квінціліяна. Святому Максіму маліліся пра пазбаўленне ад ліхаманкі. У народзе яго лічылі апекуном бяроз, і ў гэты дзень паілі бярозавым сокам хворых.
Калі 11 мая дзьме паўднёвы вецер, вясна будзе цёплая і сонечная. Ясны ўзыход сонца прадвяшчае гарачае і пагодлівае лета.
Sputnik