Гэты дзень з’яўляецца сто трыццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 236 дзён.
Сёння адзначаецца Дзень Перамогі.

Гістарычныя падзеі 9 мая
У 1945 годзе савецкія войскі вызвалілі канцлагер Тэрэзін.
У 1953 годзе ў Мінску выйшаў першы нумар часопіса «Маладосць».
Хто нарадзіўся 9 мая
1941 год: Леанід Давідзенка, беларускі скульптар, педагог.
Таксама сёння нарадзіўся іспанскі філосаф Хасэ Артэга-і-Гасет.
9 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Васіля, святога Сцяпана і праведнай дзевы Глафіры.
У народзе святую празвалі Глафіра Гарошніца, у гэтую пору надыходзіў час саджаць гарох. Калі ж на бярозах ужо раскрыліся лісты, можна саджаць і бульбу.
Калі зранку 9 мая дзьме моцны вецер, у бліжэйшыя дні будзе яснае і цёплае надвор’е. Шмат расы прадвяшчае добры ўраджай агуркоў.
Sputnik