Гэты дзень з’яўляецца сто пятнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 251 дзень.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці моладзі, а таксама Сусветны дзень абароны лабараторных жывёл.

Гістарычныя падзеі 24 красавіка
У 1959 годзе быў адкрыты Лідскі краязнаўчы музей.
Хто нарадзіўся 24 красавіка
1979 год: Андрэй Марозаў, беларускі футбаліст.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканская спявачка і актрыса Барбра Стрэйзанд і французскі мадэльер Жан-Поль Гацье.
24 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Анціпа. Яму маліліся аб спыненні зубнога болю.
У народзе гэты дзень называлі Анціп Вадагон. Прыкметы сведчаць, што звычайна ў гэты час здараецца паводка.
Калі пасля паводкі яшчэ быў снег, чакае неўраджай. Добрае надвор’е прадвяшчала хуткі рост азімых.
Sputnik