Гэты дзень з’яўляецца дзвесце дзевяноста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 69 дзён.

Гістарычныя падзеі 23 кастрычніка

У 1157 годзе дацкі кароль Вальдэмар I Кнутсан узяў шлюб з мінскай княжной Сафіяй Валадараўнай.

У 1990 годзе гораду Горкій была вернута назва Ніжні Ноўгарад.

Хто нарадзіўся 23 кастрычніка

1823 год: Адам Плуг, беларускі пісьменнік і публіцыст.

1968 год: Іна Афанасьева, беларуская эстрадная спявачка, тэлевядучая

Таксама сёння нарадзіў італьянскі дзіцячы пісьменнік Джані Радары.

23 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Еўлампія і Еўлампіі, брата і сястры. На Еўлампія па месяцы варажылі пра надвор’е. У народзе казалі: «На Еўлампея рогі месяца кажуць у той бок, адкуль быць і вятрам». Лічылася, што калі месяц «глядзіць» на поўнач, хутка прыйдзе зіма, а калі на поўдзень – будзе гразь і слізгота. Таксама калі ўдзень заходняя палова неба была чыстая, гэта не прадвяшчала дажджу. Сяляне верылі: калі на Еўлампія няма снегу, у наступны месяц снежная зіма не прыйдзе.