Гэты дзень з’яўляецца сто шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 260 дзён.
Сёння адзначаюцца Сусветны дзень мастацтва, Міжнародны дзень культуры і Дзень экалагічных ведаў.
Гістарычныя падзеі 15 красавіка
У 1783 годзе была ўтворана каталіцкая Магілёўская архідыяцэзія.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Канадай.
Хто нарадзіўся 15 красавіка
1902 год: Мікола Нікановіч, беларускі пісьменнік, перакладчык.
1932 год: Анатоль Грамыка, расійскі навуковец беларускага паходжання, спецыяліст у пытаннях амерыканістыкі і афрыканістыкі.
Таксама сёння нарадзіліся мастак, архітэктар і навуковец Леанарда да Вінчы, рускі паэт, навуковец Мікалай Гумілёў і расійская эстрадная спявачка Ала Пугачова.
15 красавіка ў народным календары
У гэты дзень вернікі шануюць памяць святых Ціта і Палікарпа.
Палікарпаў дзень лічыўся рубяжом, пасля якога можна было чакаць бясхлебіцы. Гэта звязана было з тым, што раней да гэтага дня сеялі апошняе зерне, якое заставалася.
Калі на Палікарпа крычаць крумкачы – будзе непагадзь. Крумкачы ўвогуле асацыіраваліся з дрэннымі навінамі, таму знянацку пачуць крумканне лічылася нядобрым знакам.
Sputnik