Гэты дзень з’яўляецца сто чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 262 дні.

Гістарычныя падзеі 13 красавіка
У 1991 годзе былі ўтвораны Мінска-Магілёўская каталіцкая архідыяцэзія і Гродзенская дыяцэзія.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Італіяй.
Хто нарадзіўся 13 красавіка
1919 год: Веніямін Гарадзецкі, савецкі гросмайстар (шашкі).
1944 год: Уладзімір Лісіцын, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся самы вядомы ўдзельнік Парахавой змовы Гай Фокс і рускі паэт Дзям’ян Бедны.
13 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іпація Цудатворца, які быў вядомы цудамі ацалення сляпых і хворых. Акрамя таго, Іпацію моляцца цяжарныя жанчыны і тыя, хто марыць пра дзіця.
У даўніну ў гэты дзень расчышчалі месца пад ворыва, высякалі лес, палілі галінкі і лісце і на гэтым месцы сеялі зерне.
Калі 13 красавіка цёпла і сонечна, лета будзе цёплае. Нізкія аблокі прадвяшчаюць хуткае пахаладанне.
Sputnik