Гэты дзень з’яўляецца дзевяноста сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 269 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень спорта на карысць міру і развіцця.

Гістарычныя падзеі 6 красавіка
У 1955 годзе выйшаў першы нумар газеты «Голас Радзімы».
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эстоніяй.
Хто нарадзіўся 6 красавіка
1904 год: Мікола Хведаровіч, беларускі паэт.
1951 год: Алег Яноўскі, беларускі гісторык
Таксама сёння нарадзіліся мастак Рафаэль і расійскі філосаф і публіцыст Аляксандр Герцэн.
6 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Захарыя манаха і Захарыя, посніка Пячэрскага, свяціцеля Арцемія і вялебнага Іакава.
6 красавіка – пярэдадне свята Дабравешчанне, да якога заўсёды старанна рыхтаваліся: прыбіралі ў хаце, гатавалі святочную ежу. У храмах у гэты дзень праводзіцца ўсяночная.
Калі ў гэты дзень ішоў дождж, лічылася, гэты год будзе добры для хатніх жывёл.
Sputnik