Гэты дзень з’яўляецца дзевяноста чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 272 дні. Сёння адзначаецца сусветны дзень вечарынак.

Гістарычныя падзеі 3 красавіка
У 1989 годзе ў Мінску адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Беларускага экалагічнага саюза.
Хто нарадзіўся 3 красавіка
1946 год: Рычард Смольскі, беларускі тэатразнавец, педагог.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскія акцёры Алек Болдуін і Эдзі Мёрфі.
3 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іакава, свяціцеля Фамы і свяціцеля Кірыла. Святому Фаме маліліся пра пазбаўленне ад ліхаманак. Хворыя людзі грэліся яшчэ цёплым попелам з печы, загорнутым у тканіну.
Калі 3 красавіка навальніца, год будзе ўраджайны. Калі бярозавага соку шмат, лета будзе дажджлівае.
Sputnik