Гэты дзень з’яўляецца восемдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 278 дзён.

Гістарычныя падзеі 28 сакавіка

У 1926 годзе ў Мінску на польскай мове пачала выдавацца газета «Orka» (выходзіла да 1937).

Хто нарадзіўся 28 сакавіка

1934 год: Кастусь Цвірка, беларускі паэт, перакладчык, фалькларыст, этнограф, мовазнавец.

1940 год: Уладзімір Мархель, беларускі літаратуразнавец і паэт. Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Максім Горкі і амерыканская актрыса Джулія Стайлз.

28 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Аляксандра. У Аляксандраў дзень прынята было хадзіць у лес, дзякаваць яму за мінулагоднія і будучыя дары – ягады і грыбы – і прасіць прабачэнне за шкоду. Калі ў гэты дзень птушкі купаюцца, будзе цяпло. Калі на 28 сакавіка прыпадае маладзік, жыта ў гэтым годзе рана паспее.

Sputnik