Гэты дзень з’яўляецца сто трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 262 дні.
Якія падзеі адбыліся 13 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 13 красавіка
У 1991 годзе былі ўтвораны Мінска-Магілёўская каталіцкая архідыяцэзія і Гродзенская дыяцэзія.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Італіяй.
Хто нарадзіўся 13 красавіка
1919 год: Веніямін Гарадзецкі, савецкі гросмайстар (шашкі).
1944 год: Уладзімір Лісіцын, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся самы вядомы англійскі ўдзельнік Парахавой змовы Гай Фокс і рускі паэт Дзям’ян Бедны.
13 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Вербніцу. Гэта ўрачыстае хрысціянскае свята, якое прымеркавана да Уваходу Ісуса Хрыста ў Іерусалім, дзе народ сустракаў яго галінкамі фінікавай пальмы. У беларусаў замест пальмавых лісцяў выкарыстоўваюцца галінкі вярбы, што асвячаюць у храмах. Адсюль і назва свята – «Вербная нядзеля».
Таксама сёння праваслаўныя шануюць памяць вялебнага Іпація Цудатворца, які быў вядомы цудамі ацалення сляпых і хворых. Акрамя таго, Іпацію моляцца цяжарныя жанчыны і тыя, хто марыць пра дзіця.
У даўніну ў гэты дзень расчышчалі месца пад ворыва, высякалі лес, палілі галінкі і лісце і на гэтым месцы сеялі зерне.
Калі 13 красавіка цёпла і сонечна, лета будзе цёплае. Нізкія аблокі прадвяшчаюць хуткае пахаладанне.
Sputnik