Гэты дзень з’яўляецца восемдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 284 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень водных рэсурсаў.

Гістарычныя падзеі 22 сакавіка

У 1659 годзе выйшла пастанова Сейма Рэчы Паспалітай аб заснаванні Брэсцкага манетнага двара.

У 1943 годзе разам з жыхарамі была спалена Хатынь.

У 1991 годзе быў створаны Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 22 сакавіка

1609 год: Ян Казімір Ваза, кароль Рэчы Паспалітай.

1865 год: Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся фламандскі жывапісец Антоніс ван Дэйк і амерыканская актрыса Рыз Уізерспун.

22 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць сарака пакутнікаў Севасційскіх.

Гэты дзень у народзе называўся Саракі, людзі выходзілі клікаць вясну. Пеклі печыва ў выглядзе птушак, а крошкі ад яго давалі дамашнім птушкам, каб яны добра несліся і не хварэлі. Лічылася, што калі чалавек у гэты дзень заўважыць і налічыць 40 птушак, ён увесь год будзе здаровы і шчаслівы.

Калі 22 сакавіка цёпла, лета будзе непагодлівае, але наступныя сорак дней будзе добрае надвор’е.

Sputnik