Гэты дзень з’яўляецца семдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 287 дзён.
Сёння адзначаецца 80-я гадавіна вызвалення Азарыцкага лагера смерці і Міжнародны дзень кліента.

Гістарычныя падзеі 19 сакавіка
У 2006 годзе адбыліся чарговыя выбары Прэзідэнта Беларусі.
Хто нарадзіўся 19 сакавіка
1921 год: Язэп Юхо, беларускі гісторык права,
1931 год: Генадзь Кісялёў, беларускі літаратуразнавец, архівіст. Таксама сёння нарадзіліся французскі фізік Фрэдэрык
Жаліё-Кюры і расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч Ягор Гайдар.
19 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Аркадзя Кіпрскага. У гэты час звычайна вяртаюцца на радзіму буслы і ластаўкі. Нашы продкі верылі, што калі ластаўка робіць гняздо пад страхой хаты, у ёй ніколі не будзе пажару. Г
нёзды нельга было разбураць: гэта магло наклікаць няшчасце. Калі аблокі ў гэты дзень ляцяць хутка і высока, у бліжэйшыя дні будзе добрае надвор’е.
Sputnik