Гэты дзень з’яўляецца дзвесце дзевяноста другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 73 дні.

Гістарычныя падзеі 19 кастрычніка

У 1831 годзе выйшаў указ аб «разборы шляхты».

У 1919 годзе ў Мінску адкрыліся беларускія настаўніцкія курсы.

У 1984 годзе быў створаны Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята».

У 1996 годзе пачаўся I Усебеларускі народны сход.

Хто нарадзіўся 19 кастрычніка

1890 год: Сяргей Палуян, беларускі публіцыст, празаік і літаратуразнавец.

1909 год: Міхась Блісцінаў, беларускі сцэнарыст, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Піліп Пулман і французскі філосаф Анры Бергсон.

19 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць апостала Фамы, які ішоў за Ісусам і быў сведкам яго смерці. Пасля ўваскрашэння Хрыста ён не паверыў іншым апосталам, якія сказалі, што бачылі Настаўніка, і адмовіўся верыць, пакуль сам не ўбачыць Хрыста і не дакранецца да яго ран. Калі вучні Ісуса сабраліся разам з Фамой, ім з’явіўся Гасподзь, які паказаў свае раны і сказаў Фаме ўкласці ў іх палец. Пасля чаго Фама пераканаўся ва ўваскрашэнні. У народзе Фаму атаясамліваюць з недаверлівым чалавекам: пра такога кажуць «Фама няверуючы». На Фаму частавалі хлебам слабых і хворых: лічылася, што гэта дапаможа ім вылечыцца. У народзе верылі, што Фама дапамагае беражлівым і запаслівым гаспадарам. Таксама ў вясковых традыцыях імя Фамы цесна звязана з Яромай, пра іх існуе шмат жартоўных вершаў, прыпевак ды выслоўяў. Калі ў гэты дзень дым слаўся па зямлі, гэта прадвяшчала нянасце, як і чароды крумкачоў. Калі ветра няма, значыць, хутка пахаладае.