Гэты дзень з’яўляецца пяцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 312 дзён.

Сёння адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны.

Гістарычныя падзеі 23 лютага

У 1563 годзе рускія войскі на чале з царом Іванам IV пасля аблогі ўзялі Полацк падчас Лівонскай вайны.

У 1945 годзе савецкай арміяй вызвалена Познань.

Хто нарадзіўся 23 лютага

1891 год: Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, педагог.

1931 год: Яўген Бабосаў, беларускі філосаф.

Таксама сёння нарадзіліся мастак Казімір Малевіч і расійскі акцёр Алег Янкоўскі.

23 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Прохара і вялікапакутніка Харлампія. Продкі прыкмячалі, што «на Прохара вясной вее«, мабыць таму і назвалі гэты дзень Прохар-веснавей. Яму моляцца пра пазбаўленне ад голаду і паляпшэнне фінансавага становішча.

Мароз у гэты дзень прадвяшчае, што сакавік будзе цёплы. Увогуле з 23 лютага маразы пачынаюць слабець.

Sputnik