Гэты дзень з’яўляецца пяцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 314 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Гістарычныя падзеі 21 лютага
У 1918 годзе Выканаўчы камітэт Савета Усебеларускага з’езда апублікаваў I Устаўную грамату, якой абвясціў сябе часовым урадам Беларусi.

Нямецкія войскі ўвайшлі ў Мінск. СНК РСФСР прыняў дэкрэт-заяву «Сацыялістычная Айчына ў небяспецы!»
Хто нарадзіўся 21 лютага
1952 год: Мікалай Паграноўскі, беларускі мастацтвазнавец.
Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі кампазітар Карл Чэрні і брытанскі акцёр Алан Рыкман.
21 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць аднаго з 12 малых прарокаў – Захарыя. Яму маліліся, каб жніво было добрым – у народнай свядомасці гэта звязана з тым, што прарок Захарыя ў сне ўбачыў скрутак, які па форме нагадваў серп.
У народзе гэты дзень лічыўся нешчаслівым, толькі гандлярам і рамеснікам ён абяцаў прыбытак. З Захарыя рыба ў рэках і азёрах пераставала кляваць.
Калі ў гэты дзень марозна, хутка прыйдзе вясна і пацяплее. Тое ж самае прадвяшчаюць гусі, якія мыюцца ў снезе.

Sputnik