Гэты дзень з’яўляецца дзвесце дзевяноста першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 74 дні.

Гістарычныя падзеі 18 кастрычніка

У 1905 годзе адбыўся курлоўскі расстрэл у Мінску.

У 1920 годзе спыніліся ваенныя дзеянні ў ходзе савецка-польскай вайны 1919-1921 гадоў.

Хто нарадзіўся 18 кастрычніка

1523 год: Ганна Ягелонка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская ў 1575-1596.

1680 год: Ян Фрыдэрык Сапега, вялікі канцлер літоўскі.

1891 год: Лукаш Голад, праваслаўны свяшчэннік, прыхільнік беларусізацыі праваслаўнай царквы.

1893 год: Уладзімір Уладамірскі, беларускі акцёр.

1906 год: Алесь Салагуб, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся кітайскі філосаф Чжу Сі і савецкі пісьменнік-фантаст Кір Булычоў.

18 кастрычніка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць пакутніцу Харытыну Амісійскую і святую Харытыну Літоўскую, якая лічыцца заступніцай Літвы. У народзе пра гэты дзень казалі: «Гарыць лучына, тчэ Харытына», «На Харытыну першыя халсціны». Дзяўчыны збіраліся на вячоркі і прымаліся за працу: пралі, ткалі і шылі. Каб працаваць было весялей, спявалі. З воўны не толькі ткалі, але і валялі валёнкі. Калі 18 кастрычніка выпадаў снег, а на дрэвах яшчэ трымалася лісце, лічылася, што ён хутка растае. Бязветраны дзень прадвяшчаў хуткае пахаладанне