Гэты дзень з’яўляецца трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 330 дзён.

Гістарычныя падзеі 5 лютага

У 1992 годзе былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Аўстрыя.

Хто нарадзіўся 5 лютага

1923 год: Леанід Шчамялёў, беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі.

1930 год: Расціслаў Янкоўскі, савецкі і беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіўся партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду.

5 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Клімента і пакутніка Агафангела. Гаспадыні ў гэты дзень пяклі пірагі з курыцай, якія сімвалізавалі ўрадлівасць і сямейнае шчасце. Кожны член сям’і з’ядаў па кавалачку, а рэшткамі кармілі дамашніх жывёл.

Калі ў гэты дзень было шмат снегу, гэта значыць, будзе шмат хлеба. Калі заўважылі вавёрку на дрэве – будзе адліга. Яркае сонейка прадвяшчае раннюю вясну.

Sputnik