Гэты дзень з’яўляецца дваццаць першым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 345 дзён. Сёння ў Беларусі і Расіі адзначаецца дзень інжынерных войск.

Гістарычныя падзеі 21 студзеня

У 1939 годзе была адкрыта Дзяржаўная карцінная галерэя БССР — цяпер Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

У 1965 годзе ў Мінску адкрыты першы ў Беларусі Палац шлюбаў.

У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кыргызстанам і Узбекістанам.

У 2014 годзе ўрад Грэнады зрабіў наведванне гэтай краіны безвізавым для грамадзян Беларусі.

Хто нарадзіўся 21 студзеня

1818 год: Адам Кіркор, беларускі гісторык і выдавец.

1923 год: Аркадзь Астрамецкі, беларускі цымбаліст, народны артыст Беларусі.

1928 год: Іван Аношкін, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі канструктар стралковай зброі Джон Браўнінг, французскі куцюр’е Крысціян Дыёр, брытанскі акцёр, комік Бэні Хіл, іспанскі оперны спявак Пласіда Дамінга і сузаснавальнік Microsoft Пол Ален.

21 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Рыгора Цудатворца, Емельяна і пакутніцы Васілісы. У народзе гэты дзень атрымаў назву Васілісы зімнія або Емельяны перазімнікі. У гэты дзень запрашалі ў госці кума ды кумку і частавалі іх. З 21 студзеня жанчыны зноў маглі прымацца за свае справы, прасці і шыць.

Калі ў гэты дзень вецер з поўдня, летам будуць частыя навальніцы. Мароз 21 студзеня азначаў, што адлігу чакаць варта яшчэ не хутка. А вось калі вокны ў хаце запацелі, пацяплее.

Sputnik