Гэты дзень з’яўляецца дзвесце дваццаць першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 145 дзён.

Гістарычныя падзеі 8 жніўня

У 1655 годзе маскоўскія войскі ў ходзе вайны з Рэччу Паспалітай занялі Вільнюс.

У 1919 годзе польскія войскі занялі Мінск.

У 1925 годзе пад рэдакцыяй Язэпа Туркевіча выдадзена газета-аднадзёнка «Селянін».

У 2006 годзе былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Чарнагорыяй.

Хто нарадзіўся 8 жніўня

1882 год: Уладзіслаў Старэвіч, рэжысёр-аніматар беларускага паходжання.

1912 год: Аркадзь Чарнышэвіч, беларускі пісьменнік.

1953 год: Уладзімір Пракапцоў, беларускі мастак, былы генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскі кінаакцёр Дасцін Хофман і адзін з заснавальнікаў квантавай мэханікі, брытанскі фізык-тэарэтык Поль Дырак.

8 жніўня ў народным календары

У гэты дзень успамінаюць святых Ермалая, Ярміппа, Майсея і Параскеву. На Ермалая людзі гаворылі: «Асенняе марыва па травах ідзе, гаючую моц ім дае«. Раніцай выпадала халодная раса, якая быццам і надавала ім гаючыя ўласцівасці.

Час ужо збіраць ураджай караняплодаў – на агародах паспявае першая салодкая бульба. Таксама у гэты дзень пачынаюць рыхтаваць млыны да памолаў.

Каля цэркваў 8 жніўня збіраліся жабракі і юродзівыя, бо святая Параскева з’яўляецца іх заступніцай. На Параскеву жанчыны не браліся за сваё рукадзелле, бо лічылася, што гэта можа ўгнявіць святую, якая «адказвае» таксама за жаночую працу.

Sputnik