Гэты дзень з’яўляецца сто трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 230 дзён.Сёння адзначаецца Дзень сям’і.

Гістарычныя падзеі 15 мая

У 1905 годзе ў газеце «Северо-Западный край» упершыню надрукаваны верш Я. Купалы «Мужык».

У 1971 годзе ў Лондане адкрыліся Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны.

Хто нарадзіўся 15 мая

1882 год: Уладзіслаў Галубок, беларускі драматург, акцёр і рэжысёр, заснавальнік беларускага савецкага тэатра.

1912 год: Анатоль Іверс, беларускі паэт.

1916 год: Ніна Тарас, беларуская пісьменніца.

1936 год: Барыс Сачанка, беларускі пісьменнік, перакладчык і выдавец.

1941 год: Мікалай Абабурка, беларускі мовазнавец.

1954 год: Наталля Чорнагалова, беларускі мастак-неаэкспрэсіяніст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі навуковец-фізік П’ер Кюры і савецкі пісьменнік Міхаіл Булгакаў.

15 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць нявінна забітых князёў Барыса і Глеба – малодшых сыноў князя Уладзіміра – хрысціцеля Русі.

Гэты дзень ў народзе празвалі салаўіным – менавіта ў сярэдзіне мая пачынаюць пець першыя салаўі. Калі 15 мая чулі салаўя, гэта было добрай прыкметай – ураджай хлеба будзе багаты.

Па салаўіных спевах таксама можна прадказаць надвор’е. Салаўі заўсёды маўчаць перад дажджом і навальніцай, а калі чакаецца добрае надвор’е, птушка можа спяваць усю ноч.

Sputnik