27 красавіка ў нядзелю Божай Міласэрнасці католікі адзначаюць Радаўніцу, наведваюць могілкі і моляцца за памерлых. Малітва за памерлых таксама будзе праводзіцца на могілках у Нараўлянскім раёне 27 красавіка.

9.45 — в. Маскалеўка; 10.45 — в. Мальцы; 11.30 — в. Лубянь; 12.45 — в. Грушаўка, літургія ў касцёле, затым працэсія на могілках.

— Тое, што мы можам даць памерлым, — гэта наша малітва, якая з’яўляецца ўдзячнасцю за любоў нашых блізкіх і за ўсё добрае, што яны ўчынілі тут, на зямлі. Вернікі і іншыя людзі, які жадаюць у гэтыя асаблівыя дні маліцца за памерлых, прыносяць з сабою выпамінкі (спісы з імёнамі памерлых), якія зачытваюцца падчас адмысловых набажэнстваў у касцёле або на могілках. Наведваючы могілкі, вернікі запальваюць на магілах свечкі (лампадкі) — сімвал Уваскрослага Хрыста, малітвы і любові, — адзначыў ксёндз Януш Чарнамораў, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Нароўлі.