Згодна з традыцыяй, на працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада, вернікі наведваюць касцёл і могілкі дзе моляцца за памерлых.

Наведваючы могілкі вернікі запальваюць на магілах свечкі (лампадкі) — сімвал Уваскрослага Хрыста, малітвы і любові.

Вернікі і іншыя людзі, які жадаюць у гэтыя асаблівыя дні маліцца за памерлых прыносяць у Касцёл выпамінкі (спісы з імёнамі памерлых), якія зачытваюцца падчас адмысловых набажэнстваў у Касцёлах.

Тое, што мы можам даць памерлым, — гэта наша малітва, якая з’яўляецца ўдзячнасцю за любоў нашых блізкіх і за ўсё добрае, што яны ўчынілі тут, на зямлі. Актава ўспаміну ўсіх памерлых — асаблівы час для кожнага хрысціяніна. У гэтыя дні ўвесь Касцёл у адзін голас моліцца за памерлых, заклікаючы да Божай міласэрнасці.

Расклад набажэнстваў і малітваў на могілках і ў касцёле г. Нароўлі і Нараўлянскага раёна:

1 лістапада — урачыстасць Усіх Святых:

10.30 — святая Імша ў касцёле в. Грушаўка.

19.00 — святая Імша ў касцёле г. Нароўля.

2 лістапада — успамін Усіх памерлых вернікаў:

8.30 — святая Імша і чытанне выпамінак за памерлых у касцёле г. Нароўля.

9.45 — малітва на гарадскіх могілках Нароўлі.

11.00 — малітва на могілках у в. Мальцы.

11.45 — малітва на могілках у в. Лубень;

13.00 — святая Імша і чытанне выпамінак за памерлых у касцёле в. Грушаўка. Затым малітва на мясцовых могілках.

3 лістапада:

10.30 — малітва за памерлых у касцёле г. Нароўля, а ў 11.00 — святая Імша.

4 — 6 лістапада:

19.00 — святая Імша і выпамінкі за памерлых у касцёле (Нароўля). Затым малітва на старых могілках.

7 — 8 лістапада:

11.00 — святая Імша і выпамінкі за памерлых у касцёле (Нароўля). Затым малітва на старых могілках.

Ксёндз Януш Чарнамораў пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Нароўлі