Гэты дзень з’яўляецца сто шэсцьдзясят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 198 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 16 чэрвеня

У 2006 годзе для карыстальнікаў адкрыўся новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Хто нарадзіўся 16 чэрвеня

1834 год: Аляксандр Ельскі, беларускі пісьменнік, гісторык, этнограф, краязнавец.

1875 год: Канстанцін Галкоўскі, літоўскі і беларускі кампазітар, дырыжор і педагог.

1911 год: Дзмітрый Лукас, беларускі кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі паэт Джавані Бакача і шатландскі эканаміст, філосаф Адам Сміт.

16 чэрвеня ў народным календары

Сёння ў праваслаўных вернікаў пачынаецца Пятроў пост, які завершыцца 11 ліпеня – у дзень памяці апосталаў Пятра і Паўла.

Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Лукіліяна, Клаўдзія, Іпація, Паўла, Дыянісія і пакутніцы Паўлы.

Імя святога Лукіліяна ў народзе ператварылася ў Лук’яна. Казалі: «На Лук’яна глядзі, адкуль вецер дзьме«. Па ветры спрабавалі вызначыць, які будзе ўраджай. Калі з поўдня – добры, а вось з паднёвага захаду – можа быць і не вельмі, таму што ён прыносіць дажджы. Паўночна-заходні вецер наогул быў неспрыяльны, ён абяцаў навальніцы і буры.

Sputnik