Гэты дзень з’яўляецца дзвесце трыццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 128 дзён.

Якія падзеі адбыліся 25 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 25 жніўня

У 325 годзе Нікейскі сабор устанавіў правілы вылічэння Пасхі ў хрысціян.

У 1804 годзе ў Свіслачы была адкрыта гімназія.

У 1919 годзе выйшаў першы нумар газэты «Звон» пад рэдакцыяй Янкі Купалы.

У 1991 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі была нададзена сіла канстытуцыйнага закона. Прыпынена дзейнасць КПБ.

Хто нарадзіўся 25 жніўня

1926 год: Васіль Праскураў, беларускі пісьменнік.

1932 год: Пятрусь Макаль, беларускі пісьменнік і паэт.

1938 год: Генадзь Грак, беларускі мастак-графік.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскі кінарэжысёр і сцэнарыст Цім Бёртан і нямецкая топ-мадэль Клаўдзія Шыфер.

25 жніўня ў народным календары

Сёння ў праваслаўным календары ўшаноўваюць памяць святога Фоція. У гэты дзень прынято было рамантаваць павеці, гарышчы і ўвогуле прыбірацца ў доме. Нашы продкі лічылі, што калі не прыбраць барану і саху, якія трымалі на павеці, там «чорт ногу зломіць» і вельмі з-за гэтага раззлуецца.

Лічылася, што на Фоція дрэвы пачынаюць раняць лісце.

25 жніўня назіралі за надвор’ем: калі ў гэты дзень ясна, у лесе будзе многа грыбоў, асабліва баравікоў. Затое калі пойдзе дождж, бабіна лета працягнецца доўга. Іней на зямлі сведчыў аб тым, што варта чакаць багатага ўраджаю.

Sputnik