Гэты дзень з’яўляецца сто семдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 187 дзён.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень рыбалоўства. Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 27 чэрвеня
У 1707 годзе расійскае войска ўзяло Быхаў у час Паўночнай вайны.
У 2007 годзе савет горада Гайнаўка (Польшча) прыняў закон аб выкарыстанні беларускай мовы як дапаможнай у мясцовай адміністрацыі.
У 2014 годзе ў Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Альгерду.
Хто нарадзіўся 27 чэрвеня
1909 год: Сяргей Знаёмы, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі канструктар зброі Пауль Маўзер і расійская эстрадная спявачка Алсу.
27 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Елісея і святога Елісея Сумскага.
У гэты час дасявалі познюю грэчку, калі надвор’е было добрым і сухім. Калі ж дзень быў дажджлівы, такое надвор’е магло захоўвацца яшчэ тыдзень.
Дождж і непагадзь прыносіў паўночна-заходні вецер. Пра тое, што набліжаецца дождж, можна было казаць і заўважыўшы жаб далёка ад вады.
Sputnik