Гэты дзень з’яўляецца трыста шасцідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 6 дзён.

Сёння святкуецца Нараджэнне Хрыстова ў каталіцкіх цэрквах. Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 25 снежня

У 336 годзе адбылося першае дакументальна пацверджанае святкаванне Нараджэння Хрыстова ў Рыме.

У 1795 годзе была створана Слонімская губерня.

У 1939 годзе пастановай Саўнаркама БССР Белавежская пушча аб’яўлена дзяржаўным запаведнікам.

У 1962 годзе горад Дрыса Віцебскай вобласці атрымаў назву Верхнядзвінск.

У 1991 годзе Міхаіл Гарбачоў пайшоў у адстаўку з пасады прэзідэнта СССР.

У 2003 годзе на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» пачала працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза.

Хто нарадзіўся 25 снежня

1918 год: Зінаіда Канапелька, беларуская актрыса.

1891 год: Уладзіслава Луцэвіч, літаратуразнаўца, жонка Янкі Купалы.

Таксама сёння нарадзіўся расійскі акцёр Уладзіслаў Галкін.

25 снежня ў народным календары

Каталікі сёння святкуют Нараджэнне Хрыстова, а Праваслаўная царква шануе памяць хрысціянскага святога Спірыдона Трыміфунтскага. Ён здзейсніў шмат цудаў, у тым ліку ацаляў і ўваскрашаў людзей.

Лічылася, што з 25 снежня дзень хоць і крыху, але прыбаўляецца. Каб дрэвы ў садзе лепей раслі, гаспадары абтрасалі з галінак снег. Галінкі вішні ставілі ў гаршчок. Калі яны распускаліся да Каляд, гэта было добрай прыкметай – ураджай вішань будзе багаты.

Калі ў гэты дзень яснае неба, то і на Новы год будзе добрае надвор’е. Калі вераб’і збіраюць пух і нясуць у гняздо, хутка пахаладае.

Sputnik