Гэты дзень з’яўляецца дзвесце восемдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 81 дзень.
Якія падзеі адбыліся 11 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.
Гістарычныя падзеі 11 кастрычніка
У 1919 годзе ў Вільні адбылося ўрачыстае адкрыццё Універсітэта Стэфана Баторыя.
У 1931 годзе ў СССР прынята рашэнне аб поўнай ліквідацыі прыватнага гандлю.
Хто нарадзіўся 11 кастрычніка
1909 год: Зінаіда Бандарына, беларуская празаік, паэтэса, перакладчык.
1913 год: Эдзі Агняцвет, беларуская паэтэса.
Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Франсуа Марыяк і амерыканская актрыса Эмілі Дэшанель.
11 кастрычніка ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква шануе памяць вялебнага Харытона Спавядальніка.
У народзе гэты дзень лічыўся нешчаслівым, таму што менавіта сёння д’ябла выгналі з нябёсаў і ён упаў на зямлю. Некаторыя наогул не выходзілі з хаты, каб не наклікаць на сябе бяду ці сурокі.
У хатах, тым не менш, ладзілі вячоркі. На іх дзяўчыны збіраліся разам, працавалі, расказвалі гісторыі і спявалі. Далучаліся і хлопцы, таму што гэта была выдатная нагода пазнаёміцца і прыглядзецца да дзяўчат.
Назіралі ў гэты дзень за прыродай. Лічылася, што калі лісце ападае адваротным бокам уверх, у наступным годзе будзе добры ўраджай. Калі на дрэвах у другі раз за год з’явіліся кветкі, яшчэ будуць трымацца цёплыя дні.
Sputnik