Гэты дзень з’яўляецца трыццаць другім па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 334 дні.

Гістарычныя падзеі 1 лютага

У 1411 годзе быў заключаны Таруньскі мір, якім скончылася Вялікая вайна (1409-1411) Польшчы і ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам.

У 1717 годзе ў Рэчы Паспалітай адбылося пасяджэнне аднадзённага «Нямога сейма», які абмежаваў уладу караля і пашырыў правы шляхты

У 1919 годзе пачаліся рэгулярныя заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі.

У 2005 годзе пачаў вяшчанне тэлеканал «Беларусь-ТБ».

Хто нарадзіўся 1 лютага

1811 год: Рамуальд Зянкевіч, беларускі этнограф, педагог.

1913 год: Сяргей Прытыцкі, беларускі палітычны дзеяч.

1913 год: Антон Алешка, беларускі пісьменнік.

1931 год: Іван Пратасеня, беларускі мастак-акварэліст.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі акцёр Кларк Гейбл і першы прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын.

1 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Макарыя Вялікага.

У народзе яго лічаць дарадчыкам і лекарам. У гэты дзень жанчыны хадзілі да траўніц, каб узяць у іх лекавыя зёлкі. Іх заварвалі кіпенем і для смаку дадавалі мёд.

Па надвор’і ў гэты дзень даведваліся, калі прыйдзе вясна.

Калі дзень ясны або адліга, вясна будзе ранняя. Завея, наадварот, сведчыць пра тое, што снег будзе яшчэ ляжаць у сакавіку.

Sputnik