Гэты дзень з’яўляецца дзвесце чатырнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 152 дні.

У гэты дзень у 1920 годзе было абвешчана аб стварэнні БССР.

Гістарычныя падзеі 1 жніўня

У 1914 годзе Расійская Імперыя ўступіла ў Першую сусветную вайну.

У 1944 годзе пачалося Варшаўскае паўстанне, падчас якога партызаны змагаліся супраць нямецкіx акупантаў.

Хто нарадзіўся 1 жніўня

1520 год: Жыгімонт Аўгуст, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1923 год: Мікола Грынчык, беларускі літаратуразнавец і крытык.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі сацыёлаг і філосаф П’ер Бурдзьё і французскі мадэльер Іў Сен Ларан.

1 жніўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прападобнага Паісія Пячэрскага.

У пачатку апошняга летняга месяца ў народзе казалі: «Да палудня – лета, пасля палудня – восень«. У гэты дзень адзначалі прысвятак Макрыны (таксама Макрэня, Макрэні, Макрыдка), з якім асацыявалася дажджлівае надвор’е.

Па 1 жніўня вызначалі, якім будзе надвор’е ўвосень: «Глядзі восень па Макрыне«, «Не палі грады на Макрыну — ад дажджоў ураджай загіне«, «Як не будзе на Макрыні дажджу, то не будзе бульба гнісці ў зямлі«, «Як на Макрэню дождж, то будзе ўсю Спасаўку дождж«.

Sputnik