Гэты дзень з’яўляецца сто восемдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 179 дзён.

У 1772 годзе Расія, Аўстра-Венгрыя, Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат пра Першы падзел Рэчы Паспалітай.
У 1969 годзе адбылося адкрыццё мемарыяльнага комплекса «Хатынь».
Хто нарадзіўся 5 ліпеня1965 год: Людміла Рублеўская, беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык.
1970 год: Андрэй Лукашэвіч, беларускі гісторык.Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Жан Както і нямецкі палітык Клара Цэткін.
5 ліпеня ў народным календарыСёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Галактыёна і Юліаніі, а таксама святапакутніка Яўсевія.
Сяляне ў гэты дзень звычайна змагаліся са шкоднікамі, якія псавалі пасевы. Для гэтага гатавалі настойку з часнаку, якой апырсквалі лісце. Таксама нарыхтоўвалі банныя венікі.Калі на Юліану шоў дождж, гэта прадвяшчала добры ўраджай ільну і хлеба. Шмат камароў абяцалі добрае і сонечнае надвор’е.
Sputnik