Я ўжо даўно ўсвядоміў: свята толькі тады становіцца сапраўдным, калі яно судакранаецца з тваёй неабыякавай душой і палымяным, неабсяжным сэрцам. Такім правільным і разумным фестывалем, а не халтурным зборышчам па збіранні грошай, ужо даўно для мяне стаў «Славянскі базар ў Віцебску».

Галоўная музычная падзея горада на Заходняй Дзвіне — 34-ы базар — стала ўжо гісторыяй.     І не толькі айчыннай высокадухоўнай культуры, але і ўсяго цывілізаванага свету: закрыццё форуму аўтаматычна стала пачаткам падрыхтоўкі да свята мастацтваў у 2026 годзе. А гэта будзе ўжо 35-ы юбілейны фестываль. Ды й хвалёна-псеўдадэмакратычнай Еўропе ёсць чаму павучыцца ў Віцебска.

У гэтым жа годзе форум здолеў аб’яднаць звыш 6,5 тысячы ўдзельнікаў, якія акрэдытаваліся на свяце ўпершыню. Канешне, гэтая лічба досыць умоўная. Бо ўдельнікамі гэтага свята можна лічыць і ўсіх яго наведвальнікаў — ад зусім малых да 100-гадовых віцяблян. Ды й самі ўдзельнікі — тут адначасова з’яўляюцца і гледачамі. Узялі сёлета тут удзел сотні рамеснікаў і вулічных артыстаў. Пад зводамі васілька фестываль здолеў аб’яднаць паэтаў і музыкантаў, цыркачоў і фокуснікаў. Рамеснікаў з Беларусі і Расіі налічылі ажно 400. А ўсяго за гады існавання фестывалю на ім пабылі прадстаўнікі каля 100 краін!

Заўсёды ў Віцебску — красачна, ярка, эмацыйна. Сёлета фестывальную сталіцу наведалі больш 200 тысяч чалавек. 44 краіны — гэта якраз уся палітра сцягштокаў нашага базара. На 35-ы будуць устаноўлены новыя сцягштокі — запланаваны ўжо прыезд новых гасцей!

Гэта 14 цудоўных канкурсантаў у дзіцячым і 14 —     у дарослых убраннях. Гэта і два поспехі Бацькаўшчыны — Гран-пры дзіцячага і першае месца дарослага конкурсу. А самае галоўнае, што Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, мы самая міралюбівая дзяржава ў свеце. І сваёй дружбай, новымі знаёмствамі кансурсанты і ўдзельнікі пацвердзілі, што праз мастацтваа і культуру трэба ўпэўнена ісці да міру, гармоніі, неабыякавасці і ўзаемапаразумення.

На закрыцці свята назіраўся поўны аншлаг. Залатую Ліру — Гран-пры «Віцебск-25» адвезла ў родны Казахстан спявачка Алмагуль Баталіева (137). У фінале яна выканала песню «Вечнасць». «Вочы чорныя» ў выкананні Дамяніка Барбера з Італіі прынеслі 134 балы —     і ён стаў лаўрэатам другой прэміі. На адзін бал яму ўступіў Давід Кіракасян, аднак рашэннем журы ён таксама атрымаў другую прэмію. Першую прэмію атрымала Лера Бернатовіч з Беларусі (136) — з кампазіцыяй Яўгена Алейніка і Ганны Сялук «Аднойчы». Трэцяе месца падзялілі Рыскельдзі Старбекаў з Кыргызстана і Эрык Ахметаў з Расіі, які атрымаў яшчэ спецпрыз Парламенцкага сходу Саюза Беларусі Расіі, як, дарэчы, і наша Лера Бернатовіч.

Спецыяльная прэмія імя Уладзіміра Мулявіна за лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы была прысуджана Міхаілу Назарой з Малдовы. Узнагарода «Песня — шлях да садружнасці» тэлерадыёкампаніі «Мір» апынулася ў руках Мухамадалі Джураева із Узбекістана. Спецыяльным прызам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Славянская надзея» за лепшае ўвасабленне славянскай тэмы атрымаў Рыскельды Старбекаў.

Юрый Антонаў на фестывалі адзначыў не толькі ўласнае 80-годдзе, але і 80-годдзе Вялікай Перамогі. Ён пажадаў арганізатарам, каб яны ніколі не мянялі назву «Славянкі», бо ў ёй, бясспрэчна, закадзіраваны вялікі сакральны сэнс, гэта надзейны штуршток для дружбы паміж славянскімі народамі. І не толькі.

Глава дзяржавы на цырымоніі адкрыцця ўручыў Юрыю Антонаву ўзнагароду «Праз мастацтва — да міру і ўзаемапаразумення». На алеі зорак Летняга амфітэатра адкрылі імянную зорку Юрыя Міхайлавіча. Дарэчы, гэта ўжо 21-я зорка на плошчы лаўрэатаў з адлюстраваннем сімвалу фестываля васілька і імем уладальніка ўзнагароды. Дзейнасць Антонава якраз пачыналася ў Маладзечне, стаж арыста надзвычай салідны — 61 год!

Я з вялікім імпэтам слухаў яго выступленне, успамінаючы сваю маладосць, шчаслівыя і такія незабыўныя гады юнацтва. Для мяне Антонаў — сціплы чалаваек і адораны творца — сапраўдны геній. Гэта мой любімы выканаўца.

Наша любімая Беларусь ужо даўно стала стартавай пляцоўкай для з’яўлення новых імён у этрадным мастацтве. Наш фестываль — падзея планетарнага маштабу. Анлайн за «Славянкай» сачылі ў многіх куточках планеты Зямля. Зямляне больш 100 краін глядзелі трансляцыі канцэртаў у інтэрнэце. Веру, што юбілейны фестываль таксама будзе такім жа ўтульным, красамоўным і гаваркім. Да пабачэння, зоркі васільковага лета!

Канстанцін КАРНЯЛЮК, чытач