Гэты дзень з’яўляецца сто семдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 193 дні.

Якія падзеі адбыліся 21 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 21 чэрвеня

У 1663 годзе ў Мастах завяршыліся перагаворы караля і вялікага князя Яна Казіміра з вайсковай канфедэрацыяй, якой была выплачана запазычанасць у суме 19 млн злотых.

Хто нарадзіўся 21 чэрвеня

1864: Аляксандр Сержпутоўскі, беларускі этнограф і фалькларыст.

1908: Павел Шыдлоўскі, дзеяч самадзейнага мастацтва, заснавальнік Прысынкаўскага хору — старэйшага беларускага хору ў Заходняй Беларусі, кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся французскі філосаф-экзістэнцыяліст Жан-Поль Сартр, рускі савецкі паэт Аляксандр Твардоўскі і савецкі і расійскі музыкант, лідар рок-групы «Кино» Віктар Цой.

21 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Феадора Страцілата, заступніка праваслаўных воінаў.

У народзе святога празвалі Фёдарам Калодзежнікам. У гэты дзень асабліва шанавалі майстроў, якія будавалі калодзежы. Яны ведалі, як знайсці падземныя ключы, як збудаваць сруб і на якую глыбіню капаць калодзеж. Адпаведна, 21 чэрвеня лічылася добрым днём для будавання калодзежа.

Калі ў гэты дзень навальнічныя грамы вельмі моцныя, непагадзь будзе яшчэ некалькі дзён. Калі ж да поўдня раса не высахла, дождж не пойдзе.

Акрамя таго, сёння самая кароткая ноч у годзе. Гэты дзень атрымаў назву Летняга сонцастаяння і шырока святкаваўся не толькі ў Беларусі. Людзі палілі вогнішчы і скакалі праз іх, каб ачысціцца і знайсці сваё шчасце.

Sputnik