Гэты дзень з’яўляецца сто першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 264 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 11 красавіка

У 1611 годзе пачалася аблога паўстанцамі ў Маскве гарнізона Уладзіслава Вазы.

У 1927 годзе была прынята Канстытуцыя БССР.

У 1945 годзе адбылося вызваленне амерыканскімі войскамі вязняў Бухенвальда.

У 2011 годзе адбыўся выбух у мінскім метрапалітэне на станцыі «Кастрычніцкая».

Хто нарадзіўся 11 красавіка

1942 год: Пётр Шарыпа, беларускі жывапісец, педагог.

1965 год: Алег Молчан, беларускі кампазітар, прадзюсар.

Таксама сёння нарадзіліся нарвежскі скульптар Густаў Вігеланд і англійскі ўрач-хірург Джэймс Паркінсон.

11 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Марка, епіскапа Арафусійскага.

У гэты дзень людзі хадзілі ў лес, абдымалі бярозы і прыслухоўваліся, як у іх ідзе сок. Калі соку шмат, хутка пацяплее.

Лічылася, што якое надвор’е 11 красавіка, такое будзе і 11 кастрычніка. Калі лісце спачатку з’явілася на бярозе, лета будзе цёплым, на алешыне – дажджлівым. Сарокі нізка робяць гнёзды – летам будзе шмат навальніц.

Sputnik