Гэты дзень з’яўляецца семдзясят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 290 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 16 сакавіка

У 1919 годзе ў Гродне выйшаў першы нумар газеты «Бацькаўшчына».

Хто нарадзіўся 16 сакавіка

1890 год: Саламон Міхоэлс, савецкі яўрэйскі тэатральны акцёр і рэжысёр.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі фізік Георг Ом і італьянскі кінарэжысёр Бернарда Берталучы.

16 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Еўтропія, Клеоніка і Васіліска.

У народзе кажуць: «Еўтропій снег топіць«. У гэты дзень асабліва адчуваецца надыход вясны.

Калі птушкі купаюцца ў снезе, надвор’е будзе добрае. Гусі ляцяць высока – будзе паводка, нізка – калі растане снег, вады будзе мала.

Sputnik