Гэты дзень з’яўляецца трыста пяцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 12 дзён.

Якія падзеі адбыліся 19 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 19 снежня

У 1890 годзе ў Пецярбургу ў Марыінскім тэатры прайшла прэм’ера «Пікавай дамы» П. І. Чайкоўскага.

У 2010 годзе прайшлі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

Хто нарадзіўся 19 снежня

1934 год: Аляксей Мікуліч, беларускі антраполаг.

1936 год: Мікалай Чырык, дыктар Беларускага Радыё, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.

1946 год: Ларыса Кустова, беларуская архітэктар.

Таксама сёння нарадзіліся французская спявачка Эдзіт Піяф і англійскі акцёр Ральф Рычардсан.

19 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Мікалая Цудатворца.

У народзе з гэтага дня пачыналася сватанне. Тыя, хто марыў узяцца шлюбам, маліліся Мікалаю Цудатворцу. Таксама яму маліліся аб удачы ў рабоце, здароў’і і шчасці.

На Мікалая ладзілі ярмаркі і гулянні. Лічылася таксама, што калі вы з кім-небудзь пасварыліся, у гэты дзень абавязкова трэба памірыцца.

Калі да 19 снежня зіма была марозная, пасля гэтага дня пачыналася адліга. Колькі на Мікалая выпала снегу, столькі будзе і травы вясной.

Sputnik