Гэты дзень з’яўляецца трыста пяцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 14 дзён.
Якія падзеі адбыліся 17 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 17 снежня
У 1924 годзе было створана прафесійнае аб’яднанне беларускіх кінематаграфістаў і фатографаў «Белдзяржкіно».
Хто нарадзіўся 17 снежня
1883 год: Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнавец і перакладчык
Таксама сёння нарадзіўся Папа Рымскі Францыск.
17 снежня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква шануе памяць хрысціянскай вялікапакутніцы Варвары. Гэтая святая лічыцца абаронцай ад гвалтоўнай і раптоўнай смерці. У хрысціян смерць без пакаяння лічылі самым страшным пакараннем. Таксама святая Варвара лічыцца жаночай заступніцай. Ёй маліліся бяздзетныя жанчыны, таксама да святой звярталіся з просьбай падарыць здароўе дзецям.
Калі ў гэты дзень на вуліцы было холадна, маразы будуць яшчэ доўга. Калі цёпла – у будучым годзе чакае добры ўраджай ільну.
Sputnik