Гэты дзень з’яўляецца трыста сорак другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 24 дні.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень грамадзянскай авіяцыі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 7 снежня

У 1550 годзе Барбара Радзівіл была каранавана ў Кракаве як каралева польская.

У 1921 па ініцыятыве Браніслава Тарашкевіча ў Радашковічах было заснавана Таварыства беларускай школы.

Хто нарадзіўся 7 снежня

1878 год: Аляксандр Астрамовіч, беларускі каталіцкі святар, паэт.

1938 год: Васіль Сумараў, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі лінгвіст Ноам Хомскі і нідэрландскі філосаф Йохан Хёйзінга.

7 снежня ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніцы Кацярыны Александрыйскай. Яна лічыцца заступніцай шлюбу.

У народзе святую называлі Кацярына-санніца. У вёсках ішлі Кацярынінскія гулянні, катанні на санках, кірмашы. Дзяўчыны ўвечары варажылі на нарачонага – рабілі салёную ляпешку і, з’еўшы яе, клаліся спаць, сказаўшы перад гэтым: «Нарачоны, падай вады«. Таксама клалі пад падушку кавалак хлеба і запрашалі: «Нарачоны, прыходзь да мяне вячэраць«. Раніцай дзяўчына глядзела: калі хлеб быў разламаны напалову, то хутка яна абярэцца шлюбам.

Пра надвор’е ў гэты дзень казалі: «Прыйшла Кацярына – прыйдзе і пярына«. Калі 7 снежня ясна, зіма будзе марозная, а адліга або туман прадракаюць моцнае пахаладанне.

Sputnik