Гэты дзень з’яўляецца трыста саракавым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 26 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень добраахвотнікаў у імя эканамічнага і сацыяльнага развіцця. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы.

Гістарычныя падзеі 5 снежня

У 1936 годзе была прынята сталінская Канстытуцыя СССР.

Хто нарадзіўся 5 снежня

1908 год: Ганна Абуховіч, беларуская актрыса тэатра і кіно.

1914 год: Рыгор Няхай, беларускі пісьменнік.

1928 год: Мікалай Камінскі, беларускі гісторык, архівіст.

Таксама сёння нарадзіліся рускія паэты Фёдар Цютчаў і Афанасій Фет, амерыканскі мультыплікатар Уолт Дысней, іспанскі оперны спявак Хасэ Карэрас і французская спявачка Патрысія Каас.

5 снежня ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць святога Пракопія Чытальніка, у народзе свята насіла імя Пракоп’еў дзень.

Sputnik