Гэты дзень з’яўляецца трыста трыццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 28 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 3 снежня

У 1966 годзе каля Крамлёўскай сцяны ў Маскве былі пахаваны парэшткі Невядомага салдата.

Хто нарадзіўся 3 снежня

1835 год: Сцяпан Бекарэвіч, беларускі этнограф і краязнавец.

1902 год: Аляксандр Воінаў, беларускі архітэктар.

1944 год: Міхаіл Раманюк, беларускі мастацтвазнавец, мастак, этнограф

Таксама сёння нарадзіліся дзіцячы псіхолаг Ганна Фрэйд і заснавальнік гурта Black Sabbath Озі Осбарн.

3 снежня ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць архіепіскапа Канстанцінопальскага Прокла, які быў вучнем свяціцеля Іаана Златавуста.

У гэты дзень у народзе замаўлялі нячысцікаў, каб яны ўсю зіму хаваліся ў норах. Нечысць увогуле не любіць холад, таму лічылася, што калі ўжо яна з’яўлялася ўзімку, то была асабліва злая.

Калі птушкі хаваюцца пад страху, будзе завіруха. Уначы і рана раніцай ішоў снег – наступныя некалькі дзён будуць ясныя.

Sputnik