Гэты дзень з’яўляецца дзвесце шасцідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 106 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень аховы азонавага слоя. Якія яшчэ падзеі адбыліся 16 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 16 верасня

У 1658 годзе быў заключаны Гадзяцкі дагавор паміж Рэччу Паспалітай і казацкім гетманам Іванам Выгоўскім.

У 1697 годзе Аўгуст Моцны стаў каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

Хто нарадзіўся 16 верасня

1859 год: Браніслаў Эпімах-Шыпіла, дзеяч беларускага нацыянальнага руху.

1931 год: Пётр Лысенка, беларускі археолаг, даследчык культуры дрыгавічоў і Тураўскай зямлі.

Таксама сёння нарадзіліся рускі палкаводзец Міхаіл Кутузаў і амерыканскі кінаакцёр Мікі Рурк.

16 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць пакутніцу Васілісу, якая ва ўзросце 9 гадоў загінула за сваю веру ў Хрыста. Таксама ў гэты дзень шануецца памяць святапакутніка Анфіма і дзевы Домны.

16 верасня наводзілі парадак у хаце і гаспадарчых пабудовах. Лічылася, што калі пазбавіцца смецця і старых рэчаў, у дом прыйдзе дабрабыт. Гаспадыні ў гэты дзень спальвалі старую вопратку або аддавалі яе жабракам, а яшчэ добрую чысцілі і мылі.

Добрае надвор’е 16 верасня сведчыла пра тое, што вясна ў наступным годзе прыйдзе позна. Дождж у другой палове дня абяцаў нянаснае надвор’е на бліжэйшы час, а калі сонейка на захадзе было чырвоным, хутка будзе халадаць.

Sputnik